Пятніца, 28.07.2017, 13:08
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Жнівень » 12 » Пасол Расеі папракае беларускае кіраўніцтва
Пасол Расеі папракае беларускае кіраўніцтва
05:16
   Амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандар Сурыкаў выказаў неразуменьне ў сувязі са стрыманай пазыцыяй беларускіх уладаў у адносінах да падзеяў у Паўднёвай Асэтыі, а таксама з тым, што Беларусь не прапанавала гуманітарную дапамогу.

На прэсавай канфэрэнцыі ў расейскай амбасадзе, якая была цалкам прысьвечаная падзеям у Паўднёвай Асэтыі, Аляксандар Сурыкаў распавёў пра гісторыю гэтага канфлікту, пачынаючы ад 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і выступіў з крытыкай пазыцыі беларускіх уладаў:

“Нам вельмі незразумела, што дзяржаўныя ўлады, органы Беларусі захоўваюць такое “сьціпла маўклівае маўчаньне”, сьціплае вельмі... Праўда, другарадны чыноўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі выказаў заклапочанасьць у сувязі з падзеямі ў Паўднёвай Асэтыі, але другой ступені. А кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі ў сёньняшняй інтэрнэт-газэце “ёрнічае” наконт расейскага боку, што яны, маўляў, нічога ня могуць, не блякавалі з мора, ня ўдарылі па вузлах сувязі і гэтак далей... Навошта ёрнічаць? Гэта бяда многіх людзей”.

Спадар Сурыкаў меў на ўвазе артыкул А. Зімоўскага і інтэрнэт-газэце “Беларускія навіны”.

Што да пазыцыі Расейскай Фэдэрацыі, то ў выпадку непрыемнасьцяў для Беларусі, яна заўсёды падтрымлівае сваю саюзьніцу ў міжнародных арганізацыях, падкрэсьліў спадар Сурыкаў:

“Калі ўводзяцца эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, Расея заўсёды выступае іх праціўнікам; калі міжнародныя арганізацыі з ініцыятывы некаторых краінаў пачынаюць абмяркоўваць правы беларускіх грамадзянаў, адсутнасьць правоў чалавека ў Беларусі, мы падтрымліваем заўсёды Беларусь і абараняем гучна, як і павінна быць. А гэтае сьціплае маўчаньне нас азадачвае. Мы думалі, што дакладней трэба выказвацца па пытаньнях, якія відавочныя і зразумелыя, тым больш, саюзьнікам”.

Амбасадар нагадаў, што Беларусь і Расея будуюць "саюзную дзяржаву". Такім чынам, “грамадзяне Расеі, якія трапілі ў гуманітарную катастрофу, яны ж некаторым чынам і грамадзяне Беларусі”.

У той жа час спадар Сурыкаў разумее, што хоць насамрэч Беларусь і Расея — саюзная дзяржава, юрыдычна яна яшчэ не аформленая, і Канстытуцыя Беларусі забараняе выкарыстаньне войскаў за межамі краіны. Краіну-саюзьніцу ён упікнуў:

“Але гуманітарны складнік мог бы і прысутнічаць зь беларускага боку”.

Пад крытыку расейскага амбасадара патрапіла і яшчэ адна краіна СНД:

“У нас ёсьць разыходжаньні з украінскім бокам. Гэта ГУАМ — Украіна, Узбэкістан, Грузія, Малдова. І мы выказвалі сваю заклапочанасьць у сувязі з продажам Украінай зброі Грузіі. У тым ліку адзін з тарпэдных катэраў, які быў патоплены на марскім узьбярэжжы Абхазіі — гэта ж украінскі. Хацелася б, каб у межах СНД гэта быў першы і апошні выпадак”.

Расейскі амбасадар заявіў, што Расея будзе ставіць пытаньне аб адказнасьці грузінскага лідэра перад міжнароднай супольнасьцю:

“Людзей, якія прымаюць такія агрэсіўныя, непрадуманыя рашэньні, трэба абавязкова абрываць. Мы не за тое, каб зьняць Саакашвілі, ня весьці зь ім перамовы — гэта справа народу Грузіі, яны яго абралі і разьбяруцца. Але міжнародная супольнасьць такія дзеяньні лідэраў і такія ўчынкі павінна асуджаць”.

Іна Студзінская, Радыё Свабода
Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 444 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Жнівень 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz