Серада, 01.05.2024, 09:46
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Ліпень » 17 » Міліцыя пайшла па кватэрах
Міліцыя пайшла па кватэрах
15:48
  Міліцыя праводзіць масавыя апытаньні грамадзян, дзе яны знаходзіліся ў час выбуху. У некаторых нават бяруць адбіткі пальцаў і праводзяць ператрусы. Ці апраўданыя такія захады?

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што ў межах крымінальнай справы затрымана 50-70 чалавек. “Гэта ня толькі прадстаўнікі апазыцыі, але і іншыя грамадзяне”, заявіў ён у інтэрвію БелаПАН. Спадар Стэфановіч дадаў, што афіцыйнай інфармацыі пра колькасьць затрыманых няма.

Выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Шалькевіч абверг інфармацыю пра тое, што пра справе выбуху 4 ліпеня ўжо затрымана болей за 70 чалавек. У інтэрвію БелаПАН ён заявіў, што лічба “моцна перабольшаная”, але колькі чалавек на справе знаходзяцца за кратамі, ён так і не паведаміў.

Паводле інфармацыі адвакатаў і сваякоў, у ліку затрыманых – былыя і цяперашнія актывісты апазыцыйных арганізацый Віктар Ляшчынскі, Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі і Сяргей Чыслаў, сябры Партыі БНФ Ільля Богдан і Антон Койпіш, а таксама студэнты сталічных ВНУ Тацьцяна Пекун і Алег Шэлег.

Тым часам міліцыя выклікае на размовы асобныя катэгорыі грамадзян: ліквідатараў, людзей, якія маюць дачыненьне да выбуховых рэчываў. Участковыя робяць пакватэрныя абходы грамадзян. У мэтро ўзмоцненыя захады бясьпекі.

Усё гэта зьвязана з выбухам 4 ліпеня, калі ў часе канцэрту з нагоды Дня незалежнасьці спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Ад выбуху пацярпела 54 чалавекі; 47 з іх, у тым ліку двое дзяцей, былі шпіталізаваны.

Крымінальнае справа заведзеная паводле артыкулу 339 частка 3 Крымінальнага кодэксу (злоснае хуліганства).

У шпіталях застаецца 23 пацярпелых 

Адзін чалавек як і раней знаходзіцца ў цяжкі стане. “Яго стан цяжкі стабільны, але назіраецца станоўчая дынаміка”, - цытуе БелаПАН словы прэсавай сакратаркі Міністэрства аховы здароўя Вольгі Шульпіной.

16 пацярпелых – у 6-м гарадзкім клінічным шпіталі, па двое – ў 4-м шпіталі і ў шпіталі хуткай мэдычнай дапамогі, па аднаму чалавеку – у навукова-практычным цэнтра траўматалёгіі і артапэдыі, у 2-м шпіталі Менску, і ў 432-м Галоўным вайсковым клінічным мэдычным цэнтры.

У 6-м клінічным шпіталі застаюцца 16 пацярпелых


“Стан іх задавальняючы. Ніякіх ускладненьняў няма. Усе выздараўліваюць”, - удакладніў галоўны лекар Віктар Гурко. “Выпішам людзей цалкам здаровых і поўнай рэабілітацыяй: псыхалягічнай і фізычнай”

На пытаньне, калі шпіталь пакіне апошні пацярпелы ад выбуху, спадар Гурко адказаў: “Загадваць ня будзем”.


Выбухоўку шукалі ў мэтро

Вечарам 16 ліпеня паўтары гадзіны не працавала станцыя мэтро “Спартовая”. Там знайшлі нічыйны пакунак.

“Пры праверцы мэталадэтэктар адрэагаваў на мэталь”, - паведаміў БелаПАН кіраўнік аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Аляксандар Ластоўскі.

“Супрацоўнікі Міністэрства ў справе надзвычайных сытуацыяў і спэцаддзеле па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз”, якія прыбылі на месца, знайшлі ў пакунку бутэльку “Фанты”, пушку цукерак і шакаляднае яйка “Кіндэр-сюрпрыз”, - паведаміў спадар Ластоўскі.


М. Чаргінец: “Апытаньне не абавязкова прывядзе да раскрыцьця злачынства” 

“Не, гэта не псыхоз. Я сам супрацоўнік крымінальнага вышуку і шмат працаваў у сфэры раскрыцьця злачынстваў. Магу сказаць, што такі кантакт з насельніцтвам часам дазваляе выйсьці на злачынцу."


Міліцыя правярае ліквідатараў і ўдзельнікаў “гарачых кропак” 

Пра гэта паведаміў Радыё “Свабода” ліквідатар чарнобыльскай аварыі Мікалай зь Менску. Паводле Мікалая, яго выклікалі ў райаддзел міліцыі і запатрабавалі здаць адбіткі пальцаў.

Дзе набыў выключальнік? 

Паводле прадпрымальнікаў з Ждановіцкага рынку, там з 16 ліпеня пачаліся міліцэйскія праверкі, зьвязаныя з выбухам 4 ліпеня.

А. Волчак: “Арганізатараў выбуху ў Беларусі даўно няма”
 

Былы сьледчы пракуратуры Фрунзэнскага раёну Менску Алег Волчак перакананы: тых, хто арганізаваў выбух, даўно ў Беларусі няма — улады вельмі марудна разгойдаліся і далі зламысьнікам час, каб спакойна замесьці сьляды. А што рабіць, калі заўтра людзі ў пагонах пастукаюць у вашы дзьверы?


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 853 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Віншуем
01.05.2024 г.
З Днём Нараджэнне!:
misha-jetka(40), rbkcomprussia(40)
Каляндар навін
«  Ліпень 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz