Субота, 04.05.2024, 00:31
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Ліпень » 10 » У справе выбуху затрыманыя ўжо чатыры чалавекі
У справе выбуху затрыманыя ўжо чатыры чалавекі
11:32

Ці пачнецца “крыжовы паход” супраць апазыцыі? Хто заменіць Шэймана і Нявыгласа? Дзеяньні ўладаў пасьля выбуху.

У межах расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску праходзяць ператрусы ў кватэрах цяперашніх і былых грамадзкіх актывістаў. Некаторых актывістаў дэмакратычнага руху ў рэгіёнах выклікалі ў міліцыю на размову. Супрацоўнікі КДБ затрымалі 34-гадовага Ігара Корсака. Яны прыйшлі за Ігарам 8 ліпеня ўвечары з ператрусам, падчас якога знайшлі ў кватэры пакет з балтамі і гайкамі, а таксама гумовыя пальчаткі. Корсак паведаміў сваякам, што яго падазраюць у вырабленьні выбуховага прыстасаваньня і на 3 сутак вязуць у Ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

Нагадаем, 8 ліпеня Аляксандар Лукашэнка звольніў дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Віктара Шэймана і кіраўніка сваёй адміністрацыі Генадзя Нявыгласа. За дзень да гэтага Лукашэнка моцна крытыкаваў абодвух за бязьдзейнасьць, якая прывяла да выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску. Варта заўважыць, што дзяржаўныя СМІ, акрамя абнародваньня ўказу Лукашэнкі, ніяк не камэнтуюць адстаўкі Шэймана і Нявыгласа.

Падрыўнікоў шукаюць у "Белым легіёне"

Супрацоўнікі КДБ затрымалі трох чалавек, якіх падазраюць у датычнасьці да выбуху 4 ліпеня. Сьледчыя шукаюць доказы таго, што падчас сьвяточнага канцэрту ў ноч на 4 ліпеня менавіта гэтыя людзі падклалі самаробную бомбу ў натоўп гледачоў. У ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзяцца Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі і Сяржук Чыслаў.

Міліцыя Гомелю далей выклікае апазыцыянэраў “на размовы”

У Цэнтральны райаддзел міліцыі Гомелю, апрача прыхільніка стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Кастуся Жукоўскага, адмысловай позвай выклікалі й моладзевую актывістку Марыю Тульжанкову:

Гісторыя гучных адставак 

У атачэньні Аляксандра Лукашэнкі асобныя фігуры літаральна мяняліся пасадамі ў розныя пэрыяды — гэта Віктар Шэйман, Генадзь Нявыглас, Урал Латыпаў. 

 

Як складаецца лёс паплечнікаў былых дыктатараў?


Пасьля сыходу дыктатараў або аўтарытарных лідэраў з палітычнай сцэны лёс іх паплечнікаў і памагатых складаецца па-рознаму. Некаму ўдаецца пазьбегчы адказнасьці, іншыя трапляюць пад суд. Вось некалькі характэрных прыкладаў за апошні год.


 У крэслах Шэймана і Нявыгласа пакуль іх намесьнікі 

Выканаўцамі абавязкаў Дзяржсакратара Рады Бясьпекі прызначаны Юры Крывашэеў, кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта – Анатоль Рубінаў. 

М. Грыб: “Прэвэнтыўнае абвінавачаньне “ворагаў Беларусі” скіроўвае сьледзтва на ілжывы шлях у вышуку рэальнага злачынцы”

З высокіх трыбунаў ужо чуліся розныя вэрсіі адносна таго, хто стаяў за выбухам у ноч на 4 ліпеня ў Менску —выбухам, ад якога пацярпелі больш за паўсотні гледачоў канцэрту на Дзень незалежнасьці. Аднак, як лічыць грамадзкі рэдактар гэтага тыдня, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Мечыслаў Грыб, усялякія спробы скіраваць сьледзтва па штучным рэчышчы, якое пракладзена перадусім Аляксандрам Лукашэнкам, — памылковыя.

Арыштаваны былы лідэр “Белага легіёну” Сяржук Чыслаў


 

Сяржук Чыслаў арыштаваны 7-га ліпеня і зараз знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці актывіста Галіна Чыслава, якая спаслалася на адваката сына і супрацоўнікаў КДБ, якія 8-га ліпеня правялі ператрус на яе лецішчы пад Менскам.

Арыштаваны муж Ніны Шыдлоўскай

«Майго мужа ўчора да позьняга вечара трымалі ва ўпраўленні КДБ па Менску і Менскай вобласьці, потым даставілі ў сьледчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкама. У 12 гадзін ночы ён адтуль так і не выйшаў. Цяпер да яго пайшоў адвакат", — расказала Шыдлоўская. 

КДБ падазрае былога "белалегіёнаўца" ў выбуху 4 ліпеня 


Супрацоўнікі КДБ затрымалі падазраванага ў злосным хуліганстве падчас канцэрту ўначы з 3 на 4 ліпеня. Гэта 34-гадовы Ігар Корсак. Цешча Ігара Корсака Тацьцяна Цяцёркіна паведаміла Радыё Свабода, што 3 ліпеня яны ўсей сям’ёй былі на лецішчы і займаліся там будаўніцтвам. А 9-й вечара яны вярнуліся ў Менск і знаходзіліся дома. 

***

Выканаўца абавязкаў Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі паведаміў Радыё Свабода, што цешча Ігара Корсака кандыдат мэдычных навук Тацяна Цяцёркіна зьяўляецца актыўным сябрам Партыі КХП-БНФ. Аднак сам Ігар Корсак не зьяўляецца сябрам партыі і не прымае ніякага ўдзелу ў дзейнасьці партыі.

***

У гарадзкім упраўленьні ўнутраных справаў не пацьвердзілі, але і не абверглі інфармацыю Радыё Свабода пра тое, што зьявіліся затрыманыя ў справе пра выбух у Менску 4 ліпеня.

«Мы не пацьвярджаем, але і не абвяргаем гэтую інфармацыю. Ідзе сьледства», -- заявілі Інтэрфаксу ў ГУУС.


“Групоўка Віктара Лукашэнкі сёньня п’е шампанскае”

У кватэрах актывістаў шукаюць выбухоўку


Стан самых цяжкіх пацярпелых троху палепшыўся

Лекары паведамілі, што ў самых цяжкіх пацыентаў – ахвяраў выбуху 4 ліпеня ў Менску, назіраецца станоўчая дынаміка. У 17-гадовага Міхаіла, пацыента 6-га клінічнага шпіталя, шматлікія раненьні жывата і грудной клеткі з пашкоджаньнем печані, дыяфрагмы і пераломамі пазваночніка, рэбраў, правых рукі і нагі. 19-гадовы Станіслаў з прабітай наскрозь печаньню перанёс ў Шпіталі хуткай дапамогі ўжо дзьве складаныя апэрацыі і чакае трэцяй – лекары выдаляць гайку, якая спынілася ля сэрца. Журналісты “Комсомольской правды” пагутарылі са сваякамі Міхаіла і Станіслава.


Траўматоляг 6-га Гарадзкога клінічнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандар Крыўцун:

«З пацярпелых, дастаўленых да нас у лякарню, самым цяжкім апынуўся хлопчык 18 гадоў, якога нашпігавала гэтымі жалязякамі больш усіх: у ступні, перадплечча, грудной і брушной паражнінах . Яго ратаваць скончылі толькі а 9-й.»

Пацярпелыя ў выніку выбуху 4 ліпеня. Здымкі з 6-га Гарадзкога клінічнага цэнтру траўматалёгіі і артапэдыі. Фотагалерэя.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 806 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Ліпень 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz