Пятніца, 26.04.2024, 18:17
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Сакавік » 26 » У Менску затрымана каля сотні чалавек
У Менску затрымана каля сотні чалавек
15:04
 
Учора ў цэнтры Менску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў гонар 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
 
Прадстаўнікі апазыцыі хацелі ўрачыста адсьвяткаваць Дзень Волі, ускласьці кветкі да помнікаў народным паэтам. У выніку арыштаваныя каля сотні чалавек.
 

Сьвяточнай імпрэзы не атрымалася. Плошча Якуба Коласа пасьля абеду была блякаваная міліцыяй, па яе пэрымэтру былі ўсталяваныя мэталічныя турнікеты. Тым ня меней, на падыходах да плошчы з розных бакоў у 18 гадзін час прыйшло каля 2 тысяч чалавек. Людзі не змаглі сабрацца ў адну калёну, былі разьбітыя міліцэйскімі шэрагамі на некалькі груп. У часе выцісканьня дэманстрантаў з плошчы Якуба Коласа міліцыя моцна зьбівала іх, кідала на зямлю.

Найбольш жорстка АМАП абыйшоўся з групай дэманстрантаў, якая імкнулася прайсьці ў цэнтар. Яны былі заблякаваныя ў раёне плошчы Перамогі, зьбітыя і закінутыя ў спэцмашыны. Усяго, паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, у часе акцыі было затрымана каля сотні чалавек. Сярод затрыманых – былыя палітвязьні 
Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, актывісты моладзевых арганізацый Іван Шыла, Ільля Богдан, Яўген Афнагель, журналісты “Нашай нівы” Андрэй Лянкевіч і Сямён Печанко. Сярод затрыманых было таксама некалькі непаўнагадовых і грамадзянін Украіны Юры Бірук. Ёсьць сьведчаньні пра моцна пабітых і параненых.

Дэманстранты правялі нядоўгі мітынг ля будынку Акадэміі Навук, адмовіўшыся ад прапанаванага ўладамі шэсьця і мітынгу на плошчы Бангалор.

Некалькі дзясяткаў чалавек было прэвэнтыўна затрымана да пачатку акцыі, у тым ліку – мастак Алесь Марачкін, якога ўначы забралі зь ягонай майстэрні разам з вырабленымі ім плякатамі, і моладзевы актывіст Франак Вячорка. 14 чалавек былі затрыманыя ў Баранавічах, затрыманьні адбываліся ў Віцебску, Магілёве, Горках і іншых гарадах. (Фота - bymedia.net)


 
Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 898 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz