Субота, 23.09.2017, 07:43
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Сакавік » 21 » “ЯКІ СЬЦЯГ, ТАКОЕ І СТАЎЛЕНЬНЕ..” (ФОТА)
“ЯКІ СЬЦЯГ, ТАКОЕ І СТАЎЛЕНЬНЕ..” (ФОТА)
22:49
Цікавыя рэчы апошнім часам тдзеюцца на вуліцах…

У розных па памерах гарадоў нашай краіны усё часьцей пачаў заўважаць незарэгістраваную сымболіку, а менавіта чырвонае палатнішча зь зялёнай стужкай уверсе! (ля тронку, праўда, прысутнічае арнамент, такі ж як і на афіцыйным дзяржаўным сьцягу).

Дзівіўся, сьмяяўся, увесь час жартаваў з п’яных заўгасаў, якія сыстэматычна вывешваюць “дзяржсымбаль” уверх тармашкамі. Канешне прызнаюсь, што маіх асабістых пачуццяў, як грамадзяніна, гэты факт асабліва не закранае, бо менавіта я жадаў бы бачыць іншы сымбаль. Але разумею, што зьнявага сьцяга (калі ён мне нават і не падабаецца) ёсьць справа крымінальная. Мяне мала зьдіўляе, што такую недарэчнасьць не заўважыў той, хто яго вывешваў, я не разумею як дырэктар і іншыя ўпаўнаважаныя асобы тры дні хадзілі і нічога ня бачылі. Я ня буду разважаць аб іх інтэлектуальным узроўні, усё відавочна.

А пачалось усё з таго, што я проста (падкрэсьліваю “проста”) вырашыў пашпацыраваць па Полацку. Праходзячы адну з цэнтральных вуліц (вул. Камуністычная) заўважыў на будынку №13, у якім дарэчы знаходзіцца гарадзкая гімназыя, незарэгістраваны сымбаль, дакладна такі ж, што я апісваў у пачатку аповяда.

У памяці усплыў выпадак, калі мяне, акурат два гады таму, як раз перад прэзыдэнскімі выбарамі, судзілі за карыстаньне незарэгістраванай сымболікай, праўда ў маім выпадку яна была іншай, гэта быў наш нацыянальны сьцяг, і як ён апынуўся ў сьпісе незарэгістраваных не магу зразумець і сёньня, але закон ёсьць закон, атрымаў пакараньне ў 10 базавых велічынь.

Паразважаўшы, зразумеў, што гэта ж як раз ужо дакладна сымболіка незарэгістраваная і рабіць нешта трэба. Патэлефанаваў сябру, сфатаграфаваў “бязладзьдзе” і мы разам зьвярнуліся да жанчыны, якая па яе словах адказвала за ідэалягічную адукацыю менавіта ў гэтай гімназыі. Яна доўга не магла зразумець, чаго ж мы ад яе хочам і, паказваючы на палотнішча, сьцьвярджала, што гэта звычайны беларускі сьцяг. Але нарэшце прабягаючая паблізу, відавочна, настаўніца, зазначыла, што зялёная стужка павінна ўсё ж знаходзіцца зьнізу. Жанчына расхвалявалася і абяцала ўсё зьмяніць.

Нас гэта ўжо цікавіла менш і мы накіраваліся ў Гарвыканкам каб паведаміць аб “абуральным” факце ворганам улады, бо згадзіцеся, справа сур’ёзная. Там нас чакала расчараваньне: зашоўшы ў прыёмную да старшыні Гарвыканкама Тачылы У.С., ізноў ўбачылі незарэгістраваную сымболіку, толькі маленькую, на паліцы. Потым размаўлялі з старшынём па ідэалягічнай працы Лысёнкам Л., зь яго перакананняў зразумелі, што нічога страшнага не адбылося. Мы ўсё ж пакінулі паведамленьне ў кнізе скаргаў, якую такі атрымалі ад Багданавай А.Г.. Яна, дарэчы, так і не зразумела навошта нам гэта трэба.

Нашай мэтай не зьяўляецца помста, проста закон павінен быць для ўсіх аднолькавым. Толькі падумайце, што было б каб такое адбылося,напрыклад, у ЗША.

А ўвогуле, які сьцяг, такое і стаўленьне.

Мікола Дземідзенка,
Малады Фронт, Полацак
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 663 | Дадаў: Махно | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz