Чацвер, 21.09.2017, 03:22
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Сакавік » 16 » АДБЫЛАСЯ ПЕРШАЯ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЫКТОЎКА
АДБЫЛАСЯ ПЕРШАЯ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДЫКТОЎКА
10:36
Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі сёньня першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску.

Тэкст дыктоўкі – прадмова да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”. Прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША сабраліся на сядзібе Таварыства беларускай мовы, каб разам пісаць дыктоўку. На блянку было напісана “Першая агульнанацыянальная дыктоўка. 90 год БНР”.

Напачатку кожны з амбасадараў падарыў ТБМ адзін беларускі верш. Такім чынам у сядзібе адбыўся фэстываль беларускай паэзіі.

Часовы павераны ў справах амбасады Славацкай Рэспублікі Любамір Рэгак патлумачыў свой удзел у мерапрыемстве:“Беларуская мова эўрапейская. Вельмі багатая і прыемная мова. Хацеў падтрымаць гэтую ініцыятыву, якая, на маю думку, зьяўляецца вельмі добрай. Ведаеце, у нас ва ўнівэрсытэце ў Прэшаве ёсьць курс беларускай мовы і студэнты, якія яе вывучаюць. І ў іх якраз праблема, бо яны былі на стажыроўцы ў Менску і нават не маглі тут паразмаўляць па-беларуску”.

Гаворыць часовы павераны ў справах амбасады Вялікай Брытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс:“Я пісаў на самой справе па-ангельку. Намагаўся перакласьці... Вось, бачыце, ангельскі варыянт. Цяжка, цяжка... Не пяцёрка, канешне, але стараюся”.

Кіраўнік дыпмісіі Швэцыі Стэфан Эрыксан дадаў:“У нашых школах чамусьці мы часьцей пішам тэсты, але часам дыктоўкі таксама. У Беларусі гэта робіцца часьцей. Мне гэта было цікава. Калі гэтым можна будзе прыцягнуць увагу кагосьці да мовы і ён задумаецца над гэтым, то я буду вельмі рады”.

Гаворыць дарадца амбасады Чэхіі Гержман Хромы:“Я вучыў беларускую мову ва ўнівэрсытэце і прыйшоў падмацаваць тое, каб у Менску больш гаварылі па-беларуску, а не па-расейску. Я лічу, што беларуская мова найбольш музычная з усіх славянскіх моваў”.

Васіль Сёмуха таксама пісаў дыктоўку:“Гэта сымбалічны акт. Нам штодня ўбіваюць у галовы, што гэтая мова мужыцкая і на ёй нічога разумнага не скажаш, бо на сьвеце толькі дзьве вялікія мовы. Дык гэта ж сказаў чалавек, які ні той, ні другой мовы ня ведае. І мы павінны гэта цярпець моўчкі. Таму я і прышоў”.

Амбасадар Украіны Ігар Ліхавы выказаў спадзяваньне, што сытуацыя з ужываньнем роднай мовы ў Беларусі палепшыцца:“Я думаю, што тут цэлых тры званкі. Адзін званок для маіх суайчыньнікаў, якія сёньня далёка ня ўсе добра ведаюць і ужываюць штодня ўкраінскую мову. Можа, другі званок для маіх калегаў-дыпляматаў зь іншых амбасадаў у Менску, але й ня ў меншай ступені гэта такі ж сыгнал для беларусаў, бо бяз мовы няма народу, няма нацыі і, па вялікім рахунку, няма й асобы”.

Амбасадары казалі, што з задавальненьнем удзельнічалі ў мерапрыемстве і сама ідэя яго ім імпануе. Яны выказалі жаданьне й надалей удзельнічаць у падобных мерапрыемствах.

Паводле "Радыё Свабоды"

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 685 | Дадаў: Махно | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Віншуем
21.09.2017 г.
З Днём Нараджэнне!:
Кваша(26)
Каляндар навін
«  Сакавік 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz