Чацвер, 23.11.2017, 18:46
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Люты » 24 » Рок-канцэрт “Metal Heart”
Рок-канцэрт “Metal Heart”
12:33
   Учора 23.02.08, ў Мазыры прайшоў рок-канцэрт “Metal Heart”. У канцэрце прымалі ўдзел наступня гурты GroasaD(melodic death), Extruder(trash-metal), Brovar(folk-metal), Room(industrial trash-core), When Freezing(power metal). Першымі на сцэну выйшлі Brovar, якія называюць свой стыль folk-metal. Сапраўды фольку там я не пачуў. Гралі яны звычайны гэві, праўда басіст крыху падхрукваў гроўлам. У іхнім выступе парадавала прысутнасць беларуска-моўных кампазіцый. На гэтым канцэрце, дзіўным чынам, шмат людзей стаяла пад сцэнай, калі выступаў першы гурт. Нават слэм адразу пачаўся.
Пасля на сцэне з’явіўся гурт Extruder, які парадаваў народ якасным трэшам. Пад іх выступ замуціўся такі слэм, што толькі было бачно, як падымаюцца з падлогі людзі і тырымаюцца, хто за нос, хто за вока, хто за спіну. Праўда выступ троху спаганіў хлапчук, які сядзеў за пультам, бо ў першай песне Extruder не уключыў мікрафон гітарыста. Гітарыст араў, быў увесь чырвоны, а яго ніхто не пачуў. Але не глядзячы на гэта, на гэтым канцэрце Extruder, былі лепшымі.
Пасля трэшу на сцэне з’явіўся industrial trash-core ад гурту Room, гралі хлопцы лоўка, але ўсё гэта мы чулі ўжо раней. Але і Room не давалі людзям адпачыць. Пад час песні “Твой бой”, мазырскія футбольныя хуліганы былі ў экстазе, бо менавіта гэтай песняй агучаны іх магач з фанамі “Динамо Брест”.
Даволі добра залабалі хлопцы з гурту When Freezing, толькі псаваў усе не вельмі якасны гук. When Freezing сёння паважае ўсё болей ды болей людзей. Канешне і іх прафісіяналізм не стаіць на месцы. Я ўпершыню пачуў When Freezing на першым фестывале “Эх Rockнем”, яны былі зусім маладыя і іхняя музыка ўспрымалась як закос пад Арию. Тады ў вакаліста нават голас шчэ не зламаўся, ён проста пішчаў і ўсё. Сёння пра іх так не скажаш, вакаліст добра спявае, музыку граюць сваю, можа крыху і падобную на нешта іншае. У гэтым канцэрце When Freezing, на мой погляд другія па якасці выканання.
І вось на сцэне з’яўляецца доўгачаканы GroasaD, які зноў змяніў свой знешні выгляд. Свайго валасатага вакаліста яны дзесці згубілі і за яго спаву ўзяўся гітарыст. Гэты выступ GroasaD, быў самым горшым, што я чуў. Цудоўна выступалі яны, калі з імі спяваў самы першы вакаліст, крыху горай з валасатым, і дрэнна выступілі ўчора.
Акрамя дрэннага гуку, настрой прсавалі слухачы. Сама выдзеліўся п’яны ў дупу Ціхан(ex-vocal гурту Кризис), які пад час слэму не заўважаў, што ён робіць. З-за гэтага пачалася бойка, якўю спынілі слухачы. У час бойкі міліцыянты проста стаялі у канцы залі, але калі людзі адрывалісь у слэме, яны абавязкова кагосці выцягвалі з слэму і цягнулі на размову. Пасля канцэрту вельмі раззлавала дзіфчонка-камуністка, якая накінулася на бубнача гурту Brutal City, і сцвярджала, што ён ёй павырываў косы. Ён папрасіў выбачэння, сказаў што можа ў слэме выпадкова нешто і зрабіў і не заўважыў. А дзіфчонке-камуняке выбачэнняў не хапала, яна крычала нешта вось такое: “Да ты знаеш, у меня волосы не козёные, кто мне их востановит”. Тады я не змог утрымацца, ды сказаў, што яна паводзіць сябе як камуністка, на што яна сказала так: “Да я коммунистка, я родилась в советское время». Тады ў яе спыталі: ты толькі з-за гэтага камуністка? Я яна кажа: «Я коммунистка потому, что говно топтать надо!!!». Як крыўдна чуць ад дзяўчыны якой усяго 25 такія словы, ладна калі так скажуць пенсіянеркі, дык іх так выхоўвалі і яны не ведалі, што можа быць інакш.

24.02.2008 Крокус

Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 630 | Дадаў: Крокус | Рэйтынг: 5.0/1 |
Усяго каментароў: 2
11:49 15.03.2008 Спам
2. Чыстапанкаў Крокус Еўлампіявіч (Крокус)
Няма за што мы не кінем родных нам рокераў!!! Жыве Мазыр

20:32 04.03.2008 Спам
1. Алесь
Вялікі дзякуй, браце, за гэты артыкул і за фота.

Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
2526272829
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz