Чацвер, 25.04.2024, 22:25
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Люты » 17 » “Зажги свою звезду” – кокурс маладых талентаў у Мазыры
“Зажги свою звезду” – кокурс маладых талентаў у Мазыры
20:39

   Сёння, 17.02.2008, у Мазыры прайшоў конкурс “Зажги свою звезду”. Конкурс падзяляўся на тры часткі, першая – конкурс вядучых, другая – конкурс чытачоў, трэццяя – конкурс салістаў-вакалістаў.
   У гэтым конкурсе прымалі ўдзел мазырскі барды-патрыёты Варчык ды Шура Чарнавусы, выступы якіх былі прысвечаны праблеме беларускай мовы. Яшчэ Варчык паспрабаваў сябе ў якасці чытача.
   У конкурсе чытачоў першае месца атрымаў Варчык, са сваім вершам “Родная мова”. Калі ён чытаў верш душа проста вылаазіла з цела. Мне здавалася што ўся заля была ў шоку, калі хлапчук(вучань 10-га клясу), распавёў свой верш, які быў настолькі сурёзны ды шчыры, што не кожны дарослы пісьменнік здольны так напісаць. Калі пасля выступу я размаўляў з людзьмі не было ніводнага, хто сказаў бы нешта дрэннае. Праўда з гопнікамі я размовы ня меў.
   У конкурсе саліст-вакаліст першых месцаў не атрымалі, ні Варчык ні Шура. Але яны былі першымі, хто ў такім конкурсе граў жыўцом і спяваў па беларуску адначасова(нейкая дзяўчына спявала папсу па-беларуску). Спачатку спяваў Шура Чарнавусы, з акампаніментам сола-гітары дапамог Антон. Шура спяваў песню “Простыя людзі”, але гэта не тая, што ў ягоным дэбютным альбоме “Радыяцыя”, тут была іншая музыка ды словы. Потым ужо спяваў Варчык, з песняй “У вянок жалобы У.Караткевічу” на словы Р.Барадуліна і музыку Шуры Чарнавусага. З акампаніментам сола-гітары дапамагаў Шура Чарнавусы.
   Пасля выступу я даведаўся, што не маглі даць прызавыя месцы такім выканаўцам, бо як паведаміў адзін з членаў журы, гэта музыка не падыходзіць ў фармат, але дадаў, што галоўнае, што Варчык з Шурам узарвалі залю. Так сама казаў, што для такіх выканаўцаў трэба асобная катыгорыя, у сэнсе не проста саліст-вакаліст, а вакаліст-музыкант.
   Было вельмі прыемна бачыць, што ў зале сядзела шмат свядомых людзей, якія шануюць сваю культуру. Калі адзін з членаў журы заразмаўляў па-беларуску заля выбухнула аплядысментамі. Прыемнае адчуццё зразумець, што ты такі не адзін, што шчэ ёсць надзея на лепшы лёс нашай культуры.....
  
17.02.2008  Незалежны карэспандэнт Чыстапанкаў К.Е.
Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 1028 | Дадаў: Крокус | Рэйтынг: 5.0/1 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
2526272829
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz