Пятніца, 19.04.2024, 03:10
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Снежань » 12 » ШТО РАБІЦЬ ПАСЬЛЯ АДМЕНЫ ІЛЬГОТАЎ?
ШТО РАБІЦЬ ПАСЬЛЯ АДМЕНЫ ІЛЬГОТАЎ?
13:30
Што рабіць пасьля адмены ільготаў?

Менш тыдня засталося да ўступленьня ў сілу закона “Аб упарадкаваньні льготаў”. Як студэнты адолеюць выдаткі на транспарт? Ці выйдуць яны на плошчу, каб адстойваць свае законныя правы?
Гарадзенскі Малады Фронту правёў бліц-апытаньне сярод студэнтаў Гародні.

Насьця (навучаецца на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта):

“МФ”: Ці зможаш ты штораз прабіваць талон за 600 рублёў?
Насця: Буду плаціць за праезд у любым выпадку, таму што гэта лепш за штраф. Да таго ж, калі мяне занясуць у банк дадзеных адміністрацыйных правапарушальнікаў, гэта кепска адлюструецца на маёй рэпутацыі. Я вучуся на юрыдычным факультэце. Юрыст з правапарушэньнем – гэта ўжо не юрыст!
“МФ”: Ці думала ты пра тое, каб адстаяць сваё законнае права карыстацца ільготамі: зьбіраць подпісы, зьвярнуцца ў прафсаюз ці свайго дэпутата?
Н.: Вы разумееце, што я вучуся на юрыдычным факультэце - я не магу ісьці супраць сваёй дзяржавы. Потым нас нікуды не возьмуць.
“МФ”: Дык вы ж юрысты - можаце ўсё законна і граматна зрабіць?!
Н.: Мы ведаем, як прававымі шляхамі можна абараняць свае інтарэсы. Але калі мы пачнем гэтым займацца, то ў нашым універсітэце нам пакажуць “на выхад.”

Павал (таксама будучы юрыст-выпускнік ГрДзУ):

“МФ”: Ці спрабаваў ты абараняць свае правы: напісаць ліст мясцоваму дэпутату, зьбіраць подпісы супраць гэтага закона ці выйсьці на на плошчу?
Паша: Не. Няма нейкай сабранасьці.
“МФ”: А каб хто сабраў, ты б пайшоў? Подпіс свой даў бы?
П.: Пайшоў. І подпіс даў бы.

Вячаслаў (гістарычны факультэт):

“МФ”: Ці рабіў ты спробы абараняць свае правы: зьвяртацца ў прафсаюз, пісаць лісты ў Міністэрства сацыяльнага забеспячэньня ці выйсьці на вуліцу, як гэта зрабілі студэнты ў Францыі?
Вячаслаў: Ня ведаю, як зрабілі гэта студэнты ў Францыі, але мы ў Бабруйску рабілі акцыю другую. Мы купілі заечыя вушкі і па траліках бегалі.
“МФ”: А ты, напэўна, у нейкай арганізацыі сябруеш?..
В.: Так. “Рускі прарыў”. Гэта расейская арганізацыя. Тут яна мала вядомая.

Валер (медыцынскі універсітэт):

“МФ”: Ці зьвяртаўся ты ў прафсаюз ці да свайго дэпутата з просьбай абараняць правы студэнтаў?
В.: Канешне, думка такая была. Але лянотна яксьці. Часу няма...

Тацяна (студыюе польскую філалогію ў купалаўскім універсітэце):

“МФ”.: Ці зможаш ты штораз прабіваць поўны талон?
Т.: Не, таму што мне трэба яшчэ і за кватэру плаціць, і хаця б раз на два месяцы дадому зьездзіць (а жыву я ў Наваградку).
“МФ”.: Ці чула ты пра адрасную дапамогу студэнтам?
Т.: Не.
“МФ”.: Ці спрабавала ты абараняць свае правы: зьвяртацца ў прафсаюз, збіраць подпісы, выйсьці на вуліцу, як гэта зрабілі студэнты ў Францыі?
Т.: Калі гэта рабіць разам з сябрамі, то чаму не? Але я не веру, што мы зможам на гэта паўплываць. А наконт кампенсацыі ва ўніверсітэце, было б добра...

Сяргей (гістфак):
“МФ”: Ты зможаш заўсёды купляць поўны талон?
С.: Не. Прыйдзецца “зайцам” езьдзіць.
“МФ”: А штрафаў не баісься?
С.: Штраф – шэсьць тысяч, а праязны каштуе 20 тысяч. Лягчэй штраф заплаціць.
“МФ”: Ты зьвяртаўся да свайго дэпутата ці ў студэнцкі прафсаюз, каб абараніць свае правы?
С.: Усё роўна не дапаможа.
“МФ”.: А калі на вуліцу выйсьці, каб голасна заявіць пра сябе?
С.: Калі масавасць была б, то выйшлі б усе. А калі ініцыятыва зыходзіць ад 20 чалавек, то ніякага сэнсу ў гэтым няма. Большасьць ня выйдзе.
“МФ”: Як ты думаеш, чаму большасць не выйдзе?
С.: Гэта зьвязана з нацыянальным характарам, напэўна. Людзі стараюцца больш цярпець....

- Абарона сваіх правоў у нашай краіне – гэта пэўная рызыка. Моладзь баіцца рызыкаваць... Паміж ільготамі і месцам ва універсітэце яны выбіраюць апошняе, – каментуе сітуацыю маладафронтаўка Кацярына Салаўёва. – Што мы мусім рабіць? Відавочна, што ўлёткі тут не спрацуюць. Неабходна размаўляць з моладзьдзю, пераконваць. Пакуль людзі будуць маўчаць, улада будзе рабіць усё, што захоча. Выйсьці на плошчу ды адкрыта заявіць пра свае правы зараз гатовы ня многія. Аднак галоўнае, каб моладзь убачыла, што маўчаць і баяцца ня ўсе! Яны паглядзяць на наш прыклад, і стануць у нашы шэрагі.

Гарадзенскі Малады Фронт

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 875 | Дадаў: Махно | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz