Пятніца, 29.03.2024, 07:58
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Лістапад » 28 » КАСЯ САЛАЎЁВА: “КЭДЭБЭШНІКІ СПРАБАВАЛІ ПАДПАЛІЦЬ МНЕ ВАЛАСЫ”
КАСЯ САЛАЎЁВА: “КЭДЭБЭШНІКІ СПРАБАВАЛІ ПАДПАЛІЦЬ МНЕ ВАЛАСЫ”
01:19

Уначы была затрыманая полацкая сяброўка Маладога Фронту Кася Салаўёва. Дзяўчыну схапілі на вуліцы невядомыя людзі ў штацкім і гвалтоўна адвезьлі ў міліцыю.

Распавядае Кася Салаўёва:” Я ішла на сустрэчу, праходзіла каля полацкага гарвыканкаму, як раптам аднекуль выбеглі мужчыны ў штацкім і без якіх-небудзь тлумачэньняў, як бандыты, павалілі мяне на зямлю, некалькі разоў ударылі, растрэсьлі мой заплечнік, знайшоўшы былёнік з фарбаю, размалявалі ёю маю куртку! Адзін з кэдэбэшнікаў (гэта былі менавіта яны, як я пазьней даведалася) дастаў запальнічку і некалькі разоў паднасіў яе да маіх валасоў, спрабуючы іх падпаліць, дзякуй Богу, іншыя яго стрымлівалі. Усё адбывалася як у крымінальным серыяле: мяне з заламанымі рукамі трымалі на зямлі, пакуль не пад’ехала міліцэйская машына. Ужо потым, у пастарунку, я даведалася, што мяне вінавацяць у нанясеньні надпісу “Малады Фронт! Нас не спыніць!”, які быў намаляваны на полацкім гарвыканкаме яшчэ некалькі дзён назад.

У выніку мяне пратрымалі каля 5 гадзін у пастарунку, канфіскавалі ўсе рэчы, склалі пратакол. Які? Я нават ня ведаю, бо яны некалькі разоў яго перапісвалі і ў рэшце рэшт не далі мне яго паглядзець. У пастарунку прысутнічалі і супрацоўнікі КДБ, які дапытвалі міліцыянтаў. Мяне запрасілі ўдзень на неафіцыйную сустрэчу, я адмовілася. Ва універсітэце я даведалася, што ў дэканат тэлефанавалі з КДБ з патрабаваньнем мяне выключыць, але пропускаў у мяне няма – значыць афіцыйнай пастановы быць ня можа. Зразумела, я буду пісаць скаргу на тых бандытаў, якія мяне затрымлівалі. Дарэчы, некалькі дзён назад на тым жа самым месцы па тым самым сцэнары быў затрыманы Алесь Круткін. Яго таксама абвінавацілі ў “ пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці”, суд будзе праз некалькі тыдняў.”

Акрамя гэтага, дзяўчына паведаміла, што ёй пагражалі распачаць крымінальную справу з-за таго, што на мінулым тыдні невядомымі быў сьцягнуты з полацкай пракуратуры чырвона-зялёны сьцяг і там жа быў спалены. Нагадаем, што за апошні месяц над полацкім гарвыканкамам 3 разы вітаў был-чырвона-белы сьцяг, а ў горадзе было нанесены больш за сотню! надпісаў “Малады Фронт”, Жыве Беларусь!”, “Свабоду палітвязьням!” і іншыя. Такім чынам, палачане заяўляюць, што МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ!!!

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 1052 | Дадаў: Махно | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz