Чацвер, 25.04.2024, 21:56
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Лістапад » 27 » Чаму беларускія ўлады сталі больш цікавіцца замежнымі інвэстыцыямі?
Чаму беларускія ўлады сталі больш цікавіцца замежнымі інвэстыцыямі?
01:52

20 лістапада Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з ізраільскім бізнэсоўцам Ляваевым казаў пра стварэньне ў Беларусі спрыяльнага інвэстыцыйнага клімату.
Чаму зьмянілася стаўленьне да замежных інвэстараў? Чым тлумачыцца прыток капіталу з-за мяжы? Як паўплывае гэты чыньнік на беларускую сацыяльную мадэль?
 
Удзельнікі: эканамісты Леанід Злотнікаў і Аляксандар Кавалёў. 

Чаму зьмянілася стаўленьне да замежных інвэстараў?

Валер Карбалевіч: “Да гэтага году стаўленьне беларускіх уладаў да замежных інвэстыцыяў было супярэчлівым. З аднаго боку, афіцыйныя асобы публічна выяўлялі інтарэс да замежнага капіталу, кожны год міністэрства, банкі атрымоўвалі пляны прыцягненьня грошай з-за мяжы.

А зь іншага боку, Лукашэнка казаў, што яны нам асабліва і не патрэбныя, хопіць сваіх грошай. Ён затармазіў атрыманьне Беларусьсю краінавага рэйтынгу, ганарыўся тым, што нашая дзяржава ня мае запазычанасьці й таму не апынулася ў залежнасьці ад іншых краінаў.

Большасьць прапановаў замежных кампаніяў беларускія ўлады не падтрымлівалі. Адмянілі льготы замежным інвэстарам.

Але сёлета сытуацыя зьмянілася. Ужо прынятыя рашэньні дзеля рэалізацыі некаторых праектаў з удзелам расейскага, кітайскага, аўстрыйскага капіталу, кампаніяў іншых дзяржаваў.

Лукашэнка рэгулярна прымае буйных замежных бізнэсоўцаў. Вельмі хутка расьце аб’ём замежных крэдытаў. Падрыхтаваны дакумэнт, які прадугледжвае, што “залатая акцыя” ня будзе распаўсюджвацца на прадпрыемствы з замежным капіталам.

Рыхтуецца прэзыдэнцкі ўказ аб ільготах замежным кампаніям у падатках і цэнах. У чым прычына такога сур’ёзнага павароту ў дачыненьні замежнага капіталу?”

Леанід Злотнікаў: “Прычынаў тут некалькі. Па-першае, з канца 2005 году ў эканоміцы Беларусі пачынаюцца цяжкасьці. Прыпыняецца рост прыбыткаў ад гандлю нафтапрадуктамі.

Па-другое, з пачатку 2007 году Расея пачала зьмяншаць фінансавую падтрымку Беларусі. Па-трэцяе, падае канкурэнтаздольнасьць беларускай прадукцыі на зьнешніх рынках.

Фінансавы стан прадпрыемстваў пагоршыўся. Калі ў 2005 годзе толькі палова беларускіх прадпрыемстваў мела дзяржаўную падтрымку ў выглядзе розных субсыдыяў, то цяпер іх атрымліваюць дзьве траціны прадпрыемстваў.

Таму ў дзяржавы не хапае грошай, каб падтрымліваць рост заробкаў, інвэстыцыяў і стрымліваць рост адмоўнага замежнагандлёвага сальда. Таму без замежных сродкаў Беларусь далей разьвівацца ня можа”.

Аляксандар Кавалёў: “Падаецца, адбыліся зьмены суб’ектыўных чыньнікаў. Пад уплывам росту цэнаў на энэргарэсурсы ў кіроўных асобаў зьявілася ўсьведамленьне, што павелічэньне замежных інвэстыцыяў не азначае росту запазычанасьці Беларусі. Замежны інвэстар укладае свой капітал у прыбытковы бізнэс і адказвае за ўсе рызыкі.

Затым прыйшло ўсьведамленьне, што без замежных інвэстыцыяў мы ня зможам павысіць канкурэнтаздольнасьці нашай прадукцыі. Прычым замежныя інвэстыцыі павінны быць ня столькі нават фінансавымі, колькі тэхналягічнымі. Нам патрэбныя новыя тэхналёгіі.

Лічу найбольшай памылкай тое, што ніхто зь беларускіх чыноўнікаў не сустрэўся з генэральным дырэктарам “Майкрасофту” Стывэнам Балмэрам, які два тыдні таму наведаў Беларусь.

Пад Пінскам пахаваны ягоны дзед, і ён прыехаў на могілкі. Гэты чалавек мае 15 мільярдаў даляраў (паўгоду працы беларускай эканомікі). Спадар Балмэр уваходзіць у сьпіс трыццаці найбагацейшых людзей сьвету паводле вэрсіі часопісу “Форбс”.

Ён мае магчымасьць прымаць ня толькі апэратыўныя, але і стратэгічныя рашэньні ў “Майкрасофт” наконт замежных інвэстыцыяў. Яны нам вельмі патрэбныя ў Парк высокіх тэхналёгіяў. З такім чалавекам не ганебна было б сустрэцца і прэм’ер-міністру. Але ніхто не сустрэўся”.


Чым тлумачыцца значны прыток у краіну капіталу з-за мяжы?

Карбалевіч: “Дасюль агульнай высновай усіх экспэртаў, дзейных бізнэсоўцаў было тое, што ў Беларусі дрэнны бізнэс-клімат. У міжнародных рэйтынгах у гэтым паказчыку краіна займае вельмі нізкія месцы.

Тым ня менш, замежны капітал у Беларусь ідзе. Сёлета фінансавая плынь з-за мяжы стала больш шырокай, і гэтая тэндэнцыя хутка разьвіваецца. Як гэта патлумачыць?”

Злотнікаў: “Найперш да нас ідуць так званыя валавыя інвэстыцыі. За сем месяцаў гэтага году яны склалі больш як 2 мільярды даляраў. А вось простых інвэстыцыяў Беларусь атрымала толькі каля 230 мільёнаў.

Астатнія грошы — крэдыты. Прычым, большая частка іх кароткатэрміновыя, іх хутка давядзецца вяртаць. Напрыклад, у першым квартале гэтага году беларускія суб’екты гаспадараньня пазычылі каля 1200 мільёнаў даляраў, за гэты ж час яны вярнулі каля 900 мільёнаў даляраў”.

Кавалёў: “Я б ня стаў недаацэньваць памераў замежных інвэстыцыяў, якія ідуць у Беларусь сёлета. Таму што нават замежныя крэдыты прадпрыемствы ўкладаюць у інвэстыцыйныя тавары.

А прыток інвэстыцыяў адбываецца таму, што ў Беларусі ёсьць вытворчасьці, якія ня трэба разьвіваць з нуля. Напрыклад, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. Лукашэнка мае рацыю, калі тыдзень таму папракаў урад і дырэктарат за тое, што не выкарыстоўваюць спрыяльнай замежнай каньюнктуры і ня робяць рыўка. Але пры гэтым трэба паменшыць ступень умяшаньня дзяржавы ў эканоміку”.

Злотнікаў: “Інвэстыцыямі ў пэўным сэнсе трэба лічыць тыя сродкі, якія не патрэбна вяртаць. Ня ўсе крэдыты ідуць на вытворчасьць інвэстыцыйных тавараў. Значная іх частка ідзе на іншыя патрэбы — напрыклад, на выплату заробкаў”.

Кавалёў: “Але гэта запазычанасьць не дзяржавы, а суб’ектаў гаспадараньня”.

Злотнікаў: “Але калі суб’екты гаспадараньня ня змогуць іх вярнуць, то давядзецца гэта рабіць дзяржаве. А калі і дзяржава ня зможа, то тады будзе дэфолт.

Вось, напрыклад, у Расеі прадпрыемствы ўзялі пазыкаў на 350 мільярдаў даляраў у замежных суб’ектаў. Гэта велізарная сума нават для Расеі. І вось расейскія экспэрты разглядаюць магчымасьць дэфолту”.


Ці захаваецца беларуская сацыяльная мадэль?

Карбалевіч: “Беларуская сацыяльная мадэль, створаная за гады кіраваньня Лукашэнкі, даволі арганічная. Усе яе элемэнты — эканоміка, сацыяльная сфэра, палітычная сыстэма, ідэалёгія дапаўняюць і страхуюць адно аднаго.

І вось у гэтую зладжаную сыстэму, якая параўнальна нядрэнна працуе, трапляе вірус у выглядзе моцнай плыні замежнага капіталу. Як гэта паўплывае на ўстойлівасьць беларускай мадэлі? Ці вытрымае яна ўдар іншароднага цела?

Можа, мадэль эфэктыўна, умоўна кажучы, асымілюе замежны капітал, яна памацнее, набудзе другое дыханьне? Ці наадварот — замежны капітал стане штуршком для трансфармацыі беларускай сацыяльнай мадэлі?”

Злотнікаў: “Капітал хоча, каб ягоныя грошы вярнуліся з прыбыткам. А для гэтага патрэбнае стварэньне рынкавых умоваў. І яны будуць ціснуць на беларускую ўладу, каб тая рэфармавала эканоміку.

Цяжка сказаць, ці дасьць гэта эфэкт. Пакуль незразумела, ці то замежныя прадпрыемствы апынуцца ў той жа незайздроснай сытуацыі, што і беларускія прадпрыемствы, ці ўся сыстэма стане больш лібэральнай”.

Кавалёў: “Найперш я б адзначыў, што трансфармацыя мадэлі ўжо пачалася, яна ідзе незалежна ад замежнага капіталу. Адмена большасьці льготаў азначае адмову ад сацыяльнасьці эканомікі. Думаю, што будзе ня толькі ціск замежных уласьнікаў на ўрад, але і ціск ураду на іх. І ёсьць нейкая мяжа, якой улады не перакрочаць у рэформах”.

Злотнікаў: “Цяпер у Беларусі вялікі падатковы ціск на прадпрыемствы, таму ім цяжка быць прыбытковымі. Але дзяржава ня можа зьнізіць гэтых падаткаў, бо мае вельмі вялікую сацыяльную нагрузку — адукацыя, мэдыцына, пэнсіі, якія большыя, чым у Расеі.

І калі Лукашэнка прыме рашэньне скінуць гэты сацыяльны цяжар зь дзяржаўных плячэй, то ён можа страціць папулярнасьць”.
Валер Карбалевіч, Менск
Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 975 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz