Субота, 16.12.2017, 20:44
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Лістапад » 21 » Гомель: апазыцыя рыхтуецца да вулічных акцый
Гомель: апазыцыя рыхтуецца да вулічных акцый
01:21
У Гомелі на паседжаньні рэгіянальнага штабу аб’яднаных дэмакратычных сілаў, куды ўваходзяць прадстаўнікі дванаццаці буйнейшых палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, вырашалася пытаньне, як ставіцца да масавых беспадстаўных арыштаў апазыцыянэраў.

Cябра кааліцыі, каардынатар аргкамітэту нанова стваранай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады) Юрась Захаранка прапанаваў вызначыць чаргу пасадкі апазыцыянэраў на суткі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Прапанову ён патлумачыў тым, што ўлады й спэцслужбы напярэдадні значных палітычных кампаніяў і масавых акцыяў пратэсту фальшуюць розныя адміністрацыйныя справы супраць апазыцыянэраў.

“Як паказала практыка, калі мы распаўсюджваем улёткі, арганізоўваем мітынгі ці бярэм удзел у масавых мерапрыемствах у Менску, у гэты час улада робіць прымітыўныя затрыманьні. Рэгіянальных актывістаў хапаюць за тое, што яны нібыта брыдка лаяліся, кепска паводзілі сябе ў людных месцах. Каб спрасьціць задачу ўладзе, міліцыі, пракуратуры, усім спэцслужбам, каб яны нас не шукалі, не ўчынялі правакацыяў, я і ўнёс прапанову скласьці графік і па чарзе садзіцца за краты”, - сказаў Радыё Свабода спадар Захаранка.

На сьнежань гомельская апазыцыя плянуе зноў падаць заяўкі на мітынгі й пікеты супраць адмены льготаў. Распаўсюд абвестак пра арганізацыю масавых акцыяў возьме на сябе адзін з прадстаўнікоў аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Першым прэтэндэнтам на пасадку за краты Юрась Захаранка прапанаваў менавіта сябе, каб такім чынам спрасьціць уладам пошук ініцыятараў масавых акцыяў пратэсту.

Досьвед знаходжаньня за кратамі Юрась Захаранка ўжо мае. Ён адбываў адміністрацыйныя арышты ў ізалятарах Менску й Гомеля за ўдзел у “Чарнобыльскім шляху” й за так званую арганізацыю несанкцыянаванага пікету падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Дарэчы, спадар Захаранка – інвалід, капітан запасу паветрана-дэсантных войскаў, былы сябра Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, а цяпер прадстаўнік у рэгіёне Народнай Грамады.
Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 778 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz