Чацвер, 19.10.2017, 01:58
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Лістапад » 21 » Дазвольны штамп з 1 студзеня ўжо не адмяняюць?
Дазвольны штамп з 1 студзеня ўжо не адмяняюць?
00:49
У сітуацыі з дазвольным штампам Еўрарадыё заўважыла казус: беларускія ўлады абяцаюць, што з Новага года яго адменяць, аднак ніякіх афіцыйных дакументаў пакуль няма. Амбасады толькі разводзяць рукамі і не даюць віз на 2008 год без запаветнага штампа, а АВІРы тым часам адмаўляюцца яго ставіць, спасылаючыся на абяцанні чыноўнікаў. Еўрарадыё паспрабавала разабрацца ў каверзнай сітуацыі і высветліла, што штамп ужо не адмяняюць.

Тыдзень таму намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун сцвярджаў у інтэрв’ю нашаму радыё, што ў наступным годзе дазвольнага штампа не будзе. Сёння ён гэту інфармацыю не можа пацвердзіць. Перш чым адмяніць штамп, трэба прайсці не адну інстанцыю.

Аляксей Бягун: Праект закону падрыхтаваны. Указ прззідэнта даручыць Саўміну прывесці ў адпаведнасць нарматыўныя акты. Прэзідэнт у гэтым месяцы павінны быў прыняць рашэнне, але я не магу сказаць, што ён прыме яго да канца месяца. Дакладнасць з’явіцца ў снежні - гэта 100%. Да 20-га, да 10-га, да 1-га… Я не магу гаварыць.

На пытанне Еўрарадыё, ці дакладна можна разлічваць на адмену дазвольнага штампа, Аляксей Бягун адказаў:

Аляксей Бягун: Не, канешне.

Памочнік візавага аддзела Польскай амбасады Таццяна Пачабінская распавяла Еўрарадыё, што чула пра адмену дазвольнага штампа, але ніякіх дакументаў не атрымлівала. Таму польскую візу на 2008 год без штампа нельга атрымаць. Выключэннем можа стаць наяўнасць запрашэння, тады консул разглядае гэта пытанне асобна і можа даць візу.

Таццяна Пачабінская: Мы глядзім, каб штамп быў сапраўдны на момант падачы і за 3 месяцы, каб быў сапраўдны сам пашпарт. Пасля Новага года мы не ставім візы, таму што яшчэ нічога не вядома, і просім, каб людзі прыйшлі ў пачатку снежня. Нібыта з 2008 года штамп адмяняецца. Але мы пакуль нічога не ведаем.

У нямецкай амбасадзе нас запэўнілі, што працуюць толькі з тымі пашпартамі, у якіх ёсць штамп. Прэс-аташэ Алена Ляпіна не можа сказаць з упэўненасцю, што штамп адменяць у студзені.

Алена Ляпіна: Мы прымаем зараз дакументы, калі штамп - ніхто не ведае, і яго пакуль ніхто не адмяніў.

Тое ж самае адказваюць і ў літоўскай амбасадзе: ёсць штамп на наступны год - будзе і віза.

Адзіная амбасада, якая не надае ніякай ўвагі дазвольнаму штампу і сёння, - французская. У консульскім аддзеле кажуць, што зыходзячы з каментароў МУС, яны зрабілі выснову, што штампа хутка не будзе, але на іх гэта рашэнне ніяк не паўплывае.

Консульскі аддзел: Па-першае, штампа не будзе, наколькі вы памятаеце: яго афіцыйна адмяняюць. Я, канешне, не маю права гэта пацвярджаць. Але ў любым выпадку, нас гэты штамп не цікавіць. Мы ставім візу, калі штамп ёсць, калі яго няма, сапраўдны ён ці не. Гэта ваша праблема: выпусцяць вас памежнікі ці не.

Інспектар аддзела па грамадзянскай міграцыі АВІРа Фрунзенскага раёна не ведае нават, што рэкамендаваць - ставіць (працягваць) дазвольны штамп на 2008 год ці пачакаць, калі ўсё набудзе афіцыйны статус. Супрацоўнікі АВІРа рэкамендуюць ставіць дазвольны штамп да сакавіка.

Інспектар: Плануюць адмяніць, але не ведаю, адменяць ці не. Сёння нам кажуць, што да сакавіка людзі павінны ставіць дазвольны штамп, учора - да Новага года. Ну, не ведаю.

Кацярына Ярмалаева

Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 731 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz