Пятніца, 29.03.2024, 11:10
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Лістапад » 21 » Апанэнты скасаваньня льготаў: “Не Лукашэнка даваў, не яму і забіраць”
Апанэнты скасаваньня льготаў: “Не Лукашэнка даваў, не яму і забіраць”
01:33
На нарадзе ў пытаньнях дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва, якая адбылася ў пятніцу, Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў: заплянаванае скасаваньне льготаў ня мае на ўвазе аўтаматычную кампэнсацыю ў выглядзе адраснай дапамогі. “Разбазарваньня сродкаў на неабгрунтаваныя льготы і прывілеі ня будзе”, -- канстатаваў Лукашэнка. Многія з выведзеных за рамкі льготнікаў адказваюць ня меней катэгарычна: ня гэтая ўлада льготы давала, ня ёй і адбіраць.

Закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзянаў” набудзе моц празь месяц, 17 сьнежня. Згодна зь ім, шэраг катэгорый грамадзянаў Беларусі ня змогуць бясплатна ці за палову цаны езьдзіць у грамадзкім транспарце, мець зьніжкі ў набыцьці лекаў, у аплаце камунальных паслугаў, магчымасьць рэабілітацыі ў санаторыях і г.д.
 
У Беларусі можна пражыць “бязьбедна”?

Як перакананы сам Аляксандар Лукашэнка, сёньня ў Беларусі ёсьць усё, каб нармальна жыць і працаваць: “Ствараюцца новыя працоўныя месцы, своечасова выплачваюцца заробкі і пэнсіі; не абдзеленая ўвагай і моладзь, якая атрымлівае розныя віды стыпэндый, прэмій і матэрыяльнай дапамогі”.

“Нам ня трэба падманваць людзей. Нам трэба рэальна паказаць: зьліквідаваўшы гэтыя льготы (а ўсё ж у нас каля 7 мільёнаў карысталіся разнастайнымі льготамі), мы зрабілі спробу і рэальна штосьці ў гэтым кірунку зрабілі -- у падвышэньні пэнсій, дапамогаў, заробнай платы. Каб чалавек адчуў, што, забраўшы ў яго гэтыя 2 няшчасныя даляры, у сярэднім мы далі магчымасьць зарабіць 5-10 даляраў дадаткова”.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, намесьніца старшыні Камісіі адукацыі, культуры і навукі Натальля Аўдзеева гэтаксама лічыць, што “цягнуць” на сабе армію льготнікаў дзяржава ня можа бясконца:

“Ёсьць вялікая колькасьць нашых грамадзянаў, якія ўжо абсалютна ў стане самі бязьбедна пражыць. А грошы, якія вызваліліся за кошт ліквідацыі пэўных ільготаў, дзяржава здолее якраз накіраваць на падтрымку тых, хто насамрэч мае ў гэтым патрэбу. Таму што асноўная ж колькасьць ільготнікаў застаецца: гэта датычыцца вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны; тых, хто меў раненьні, кантузіі, выконваючы свой воінскі абавязак; інваліды І і ІІ групаў, дзеці, сіроты. Ну, гэта вялікая колькасьць нашых грамадзянаў, пра якіх можна казаць і пералічваць, калі добра ўчытацца ў зьмест законапраекту. Галоўны крытэрый – гэта адрасная, сацыяльная дзяржаўная падтрымка”.

Ці можна “абрэзаць” бестэрміновыя льготы?

Праваабаронца Алег Волчак карыстаецца некаторымі льготамі як удзельнік вайны ў Аўганістане. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што іх давала не беларуская ўлада, а яшчэ савецкі ўрад. Прычым, на ўмовах бестэрміновага карыстаньня. Тое ж тычыцца і вялікай групы “чарнобыльцаў”:

“Пытаньні насамрэч “вісяць” і па праезьдзе, і па леках. Мы з “аўганцамі” абмяркоўвалі: калі такое адбудзецца, Лукашэнка атрымае сабе 20 тысяч незадаволеных грамадзянаў з усёй Беларусі. Я ведаю многіх “аўганцаў” у рэгіёнах, якія жывуць у вельмі складаных фінансавых умовах. І той жа праезд вельмі істотна па іх ударыць. Многія юрысты чамусьці не ўздымаюць момант, які тычыцца ня толькі аўганцаў, але і чарнобыльцаў. Льготы нам даваў урад СССР. І ў маім пасьведчаньні (яму ўжо 20 гадоў, я яго спэцыяльна не мяняў) запісана: льготы бестэрміновыя на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюзу. Калі такі разумны Лукашэнка лічыць, што трэба іх урэзаць, няхай знойдзе мэханізм іх кампэнсаваньня. Калі брала на сябе Расея абавязаньні за пазыкі саюзных рэспублік, перад міжнароднымі структурамі, няхай Расея выдаткоўвае нам пэўныя грошы за Лукашэнку”.

Як дадае Алег Волчак, паводле дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у эквіваленце выдаткі на разнастайныя льготы складаюць 280 мільёнаў даляраў. Пераход да адраснай дапамогі дазволіць заашчадзіць каля 80 мільёнаў даляраў, а гэта -- 0,3-0,4% у прыбытковай частцы бюджэту.

Хто папоўніць шэрагі незадаволеных законам?

Адной з самых шматлікіх групаў, якія пацерпяць у выніку рэвізіі льготаў – студэнты і навучэнцы прафэсійна-тэхнічных вучэльняў. Некалькі дзясяткаў тысяч маладых людзей маюць статус іншагародніх, паколькі вучацца ў аддаленых гарадох. На перакананьне супрацоўніцы Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяны Гацуры, страта магчымасьці льготнага праезду – зусім не надуманая праблема для тых, каму адна вандроўка дадому абыдзецца ў палову стыпэндыі.

“Лукашэнка фактычна сам гаворыць: льготы скасоўваюць, таму што няма грошай. Але каб адмяняць ільготы, людзі павінны быць гатовыя да гэтага, павінны зарабляць, мець прыбытак, каб для іх гэта не было балюча. Так, для студэнтаў дзяржава заклала бюджэт пражытковага мінімуму 197 560 рублёў. Рэальная стыпэндыя – 100 тысяч. І пры гэтым студэнты пазбаўляюцца шмат якіх ільгот і будуць вымушаныя існаваць за тыя грошы, што ім даюць бацькі. Натуральна, гэта адаб’ецца на іх стане. І дзіўна чуць ад спадара Лукашэнкі: маўляў, некаторыя студэнты езьдзяць на курорт, а іншыя – у вёску да бацькоў, толькі так і выжываюць... Таму што скасаваньне якраз гэтых ільгот у першую чаргу і зачэпіць людзей, якія езьдзяць у вёску”.

Шляхам збору подпісаў, мітынгаў, пікетаў і нават галадаваньняў пратэсты супраць скасаваньня льготаў ужо выказалі студэнты, інваліды-вазочнікі, донары, ліквідатары аварыі на ЧАЭС. Аналітыкі прагназуюць пашырэньне сьпісу пасьля 17 сьнежня, калі й іншыя групы насельніцтва зразумеюць: закон “Аб дзяржаўных сацыяльных льготах...” -- ня жарт.
Ігар Карней, Менск
 
Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 984 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz