Чацвер, 28.03.2024, 21:31
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2007 » Лістапад » 18 » 16.11.07. – ЗАТРЫМАЛІ 23 ЧАЛАВЕКІ ЗА ЎДЗЕЛ У МІТЫНГУ ЯКОГА НЕ БЫЛО
16.11.07. – ЗАТРЫМАЛІ 23 ЧАЛАВЕКІ ЗА ЎДЗЕЛ У МІТЫНГУ ЯКОГА НЕ БЫЛО
17:06
 
16.11.07. – ЗАТРЫМАЛІ 23 ЧАЛАВЕКІ ЗА ЎДЗЕЛ
 У МІТЫНГУ ЯКОГА НЕ БЫЛО. 

Шчэ да пачатку акцыі пратэсту мы вырашылі пайсці на плошчу, ды пастаяць побач, паглядзець як збіраецца народ(нас было 7). З сабою мы мелі 4-ры транспаранты. Якія схавалі на яліну, што стаяла побач. Потым да нас пад’ехала машына, з якой выйшлі “людзі ў чорным”, адзін з іх паказаў пасведчане, здаецца гэта было КДБ.

У нас запыталі што мы тут робім, мы сказалі: “вось збіраемся пайсці ў парк”. Потым да нас падыйшлі шчэ трое чалавек, якія з’яўляліся нашымі знаёмымі.“Людзі ў чорным” перапісалі нашыя дадзеныя і сказалі што зараз адпусцяць нас гуляць. Але пад’ехала машына, з якой выйшаў грозны міліцыянт, які сказаў каб нас пасадзілі па 5 чалавек ў адну легкавую машыну.

Нас завезлі ў міліцыю, дзе сказалі што праз гадзіну нас адпусцяць. Прайшло некалькі хвілінаў, і ў актавую залю прывялі чатыры чалавекі, потым шчэ восем і так сама нейкага паўналетняга хлопца, які праходзіў па плошчы. Мы сказалі што яны абавязаныя выклікаць бацькоў, і яны сказалі што зараз вызавуць, і чамусці выклікалі дырэктароў і завучаў школ. Ў бальшыні няўдалых “мітынгоўшчыкаў” былі доўгія косы, і дырэктары, завучы, нейкі пьяны дзядзька – усе разам казалі што іх трэба пастрыгці. А падпалкоўнік Гвоздзь, калі сабраў у кабінеце дзяцей з бацькамі параўноўваў “мітынгоўшчыкаў” з бамжамі, а таксама з сатаністамі, бо ў іх былі доўгія косы. Таксама даволі часта ў яго праскакваў мангола-татарскі лексікон.

У тым жа кабінеце таварыш Гвоздзь казаў бацькам, што іхнім дзецям арганізатар акцыі даў 5000р, а яму за арганізацыю акцыі далі 500$, пры гэтым яны нават ня ведалі хто арганізаваў мітынг, якога не было.

Таксама таварыш Гвоздзь сказаў, што ўсім удельнікам мітынгу датуць штраф 900000р,а таму хто назаве імя арганізатара нічога не зробяць, але як можна даць штраф за ўдзел у мітынгу, калі мітынгу не было? Але бацькі спужаліся давай казаць дзецям, каб сказалі хто гэта. Але ніхто не сказаў, мабыць ніхто й ня ведаў.

Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 1180 | Дадаў: Крокус | Рэйтынг: 5.0/1 |
Усяго каментароў: 2
14:30 14.01.2008
2. Волхв [Матэрыял]
Гм... я адпiсываюсь познаЯ, але.... ммм... што апiсана, тое было на самой справе...

09:43 03.12.2007
1. Stah [Матэрыял]
Гвозьдь ў сваім амплуа!!!
Перакваліфакаваўся на дзяцей.
Як так: па ўсёй краіне існуе нейкі "малады фронт", а ў Мазыры не чуваць. Трэба "дапамагчы" яго стварыць. Выцьвярэзнікі стабільна папаўняюць казну і кішэні... Мабыць ўжо палова жыхароў Мазыра там перабывала... Але для чарговай "зоркі" - патрэбна палітыка.
Мелкавата.

Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2007  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz