Чацвер, 18.04.2024, 03:36
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Снежань » 9 » 10 СНЕЖНЯ – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
10 СНЕЖНЯ – МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
13:14

  61 год таму краінамі, якія толькі выйшлі з разбуральнай і страшнай вайны, была прынятая УСЕАГУЛЬНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА. 

  У прадмове да Дэкларацыі сьцьвярджалася, што менавіта зьнявага правоў чалавека прывяла да войнаў, варварскіх учынкаў, і што "стварэньне сьвету, у якім людзі будуць мець свабоду слова і перакананьняў і будуць свабодныя ад страху і галечы” зьяўляецца высакародным памкненьнем людзей.

  Беларусь, якая за выключны гераізм пад час вайны стала адным з заснавальнікаў ААН і з’яўлялася адным з распрацоўшчыкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, устрымалася ад падпісаньня гэтага важнейшага дакумента. У кіраўнікоў тагачаснай Беларусі, відавочна, не хапіла на гэта мужнасьці. Сталіншчына душыла беларускі народ, у грамадзтве панаваў дзікі страх, пасеяны савецкай уладаю ў 30-я і пасьляваенныя гады, калі былі рэпрэсаваныя сотні тысячаў беларусаў. Сур’ёзна разважаць пра тыя свабоды і правы чалавека, якія былі выкладзеныя ў Дэкларацыі маглі хіба што поўныя летуценьнікі. Гэтая Дэкларацыя стала важным дакументам для краінаў з дэмакратычным ладам, але не для беларускага народу. 

  Аж да канца 80-х гадоў тэкст Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пільна хаваўся савецкай уладаю і беларусы ня мелі магчымасьці азнаёміцца з ім. І было з чаго, бо ў Дэкларацыі заяўлялася, што "кожны чалавек павінен валодаць усімі правамі і ўсімі свабодамі, што абвешчаны ў ёй”. І там таксама напісана, што кожны чалавек мае права на справядлівы суд, на свабоду думкі, сумленьня і рэлігіі, на свабоду перакананьняў, атрыманьне і распаўсюд інфармацыі, на свабоду мірных сходаў і аб’яднньняў, на свабодныя выбары. У Дэкларацыі занадта шмат гаварылася пра свабоду, чаго савецкія ўлады не маглі дапусьціць.
 
  Даўно няма ўжо Савецкага Саюзу. За амаль дваццаць гадоў незалежнасьці Беларусі вырасла ўжо цэлае пакаленьне моладзі. Зе першыя гады 90-х былі зроблены агромістыя крокі да стварэньня дзяржаўнай сістэмы, што гарантавала беларусам правы, якіх яны былі пазбаўленыя ў часы "вялікага і магутнага”. Але потым час у нашым жыцьці, здаецца, павярнуў назад. Першы прэзідэнт Лукашэнка, які быў абраны дэмакратычным шляхам, скарыстаў свае паўнамоцтвы дзеля сваёй асабістай патрэбы, зьнішчыў дэмакратычныя інстытуты і ўстанавіў у краіне аўтарытарны рэжым. Такім самым чынам у 30-я гады ў Германіі да ўлады прыйшоў Адольф Гітлер. Сёньняшнія беларускія ўлады, выхаваныя ў савецкіх традыцыях, па-ранейшаму зьневажаюць свабоды і правы беларускіх грамадзянаў. Яны перанялі манеру ад савецкай наменклатуры ставіцца да беларусаў як да маўклівага быдла. 
У краіне не дазваляюцца ці разганяюцца мірныя сходы і дэманстрацыі, у турмах сядзяць палітычныя зьняволеныя – апаненты дзеючай улады, існуе татальны кантроль над газетамі, радыё і тэлебачаньнем, улады перасьледуюць актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, усе апошнія гады фальсіфікуюцца выбары. І Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека для сённяшніх беларускіх уладаў зноў стала небяспечным дакументам. У гэтай сітуацыі мы, беларусы, павінныя самі адстойваць свае правы. Як пісаў Янка Купала:
 
   Пакіньма напуста на лёс свой наракаць, 
   Скрозь сьлёзы скаргі сеяць па зямлі, -- 
   Нам трэба жыць і долю папраўляць, 
   Каб нас патомкі з часам не клялі.

  Мы павінныя даражыць сваімі свабодамі, навучыцца адстойваць свае правы перад чыноўнікамі і дырэктарамі, міліцыяй і судамі, выбарчымі камісіямі і выканкамамі, перад тымі, хто грэбуе імі і пагарджае намі. Мы павінны паказваць маладому пакаленьню, нашым дзецям прыклад абароны ўласнай годнасьці і сваіх правоў. Дык няхай жа Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека будзе тым дакументам, выкананьне якога здолее зрабіць нашае жыцьцё і жыцьцё нашых дзяцей свабодным, годным і багатым.
 
Алесь Бяляцкі
Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна”

  Мазырскім праваабаронцам забаранілі правядзенне пікета з мэтай прапаганды Ўсеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека 10 снежня 2009 года.

  Гэта стала вядома з адказу Мазырскага райвыканкама 8 снежня 2009 г. на запыт праваабаронцаў правесці пікет з нагоды 61 гадавіны прыняцця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека з мэтай прапаганды гэтага дакумэнта (ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь).

   Мазырскі райвыканкам за подпісам намесніка старшыні Фелікса Галюка ў сваім адказе нагадаў, што пастаяннымі месцамі првядзення масавых мерапрыемстваў у Мазыры вызначаны стадыён "Спартак” па вул. Фрунзе, 38 і стадыён "Палессе” ў населеным пункце Козенкі. Мазырскія ўлады і самі забыліся калі ў гэтых месцах праводзіліся ня толькі масавыя, але і спартыўныя мерапрыемствы. З-за нязручнасці дабірацца да гэтых месцаў і быў пабудаваны ў Мазыры стадыён "Юнацтва” і гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс.

  Свае мерапрыемствы – святы горада, "Дажынкі”, камуністычныя мітынгі-маёўкі ускладання кветак да помніка Леніну – дазволу не патрабуюць і праводзяцца ў цэнтры горада.

Уладзімір Целяпун
Мазырскае аддзяленне ГА "ПЦ "Вясна”

Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 928 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz